Текст песни N.R.M. — Бывай! + аккорды для гитары
Вступление Fm F G C 1. Нахіляецца долу невысокае неба. Нахіляецца долу, пахне шэрай імшой. Надыходзячы, ранак пахне дымам і хлебам. Надыходзячы, ранак пахне ўладай чужой. ПРЫПЕЎ: Fm F Бывай, мой родны край! G C Бывай, мой родны горад! Бывай, мой брыдкі брат! Бывай, мой любы вораг! 2. Нас хісталі арэлі ды ў агні дагарэлі. Нас хісталі арэлі ад вады да зямлі. Gm F G C Мы ў люстэркі глядзелі ды не ведалі, дзе мы, Fm F G C На якой паралелі, на якім караблі. ПРЫПЕЎ. 3. Мой апошні тралейбус па праспекце праедзе, Загрукоча ўночы мой апошні трамвай. Да наступнай сустрэчы пройдзе пару стагоддзяў, Пройдзе пару стагоддзяў, а пакуль што бывай! ПРЫПЕЎ. Fm F G C Бывай! Бывай! Бывай! Бывай! (2 разы)